Змова Фіеска ў Генуі
Змова Фіеска ў Генуі | |
---|---|
Die Verschwörung des Fiesco zu Genua | |
| |
Жанр | гістарычная драма |
Аўтар | Фрыдрых Шылер |
Мова арыгінала | нямецкая |
Дата напісання | 1782 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Змова Фіеска ў Генуі (ням. Die Verschwörung des Fiesco zu Genua) — другая драма нямецкага драматурга Фрыдрыха Шылера. У гэтай п'есе аўтар упершыню ў сваёй творчасці звяртаецца да жанру гістарычнай драмы. Сюжэт будуецца на няздзейсненым палітычным перавароце ў Генуі XV ст.
Шылер пачаў працу над п'есай у 1782 годзе пасля прэм'еры сваёй першай драмы «Разбойнікі» і прысвяціў яе свайму мінуламу настаўніку Якабу Фрыдрыху Абелю. П'есу ставілі 75 разоў (што было часцей за пастанову гётэўскага «Гетса фон Берліхінгена»).
П'еса[правіць | правіць зыходнік]
У «Змове Фіеска ў Генуі» Фрыдрых Шылер адлюстроўвае два супрацьлеглых грамадска-палітычных лагеры — лагер тыраніі і дэспатычнага самавольства, з аднаго боку, і лагер рэспубліканскай свабоды і грамадзянскага дабрабыту, з іншага. Іхняе сутыкненне і палітычнае спаборніцтва складаюць асноўны канфлікт трагедыі.
Канфлікт палітычных сістэм у п'есе ўдасканальваецца канфліктам характараў двух персанажаў, якія адзін аднаму супрацьстаяць. Калі Джанетына Дорыя ўвасабляе і абараняе прынцыпы эгаізма і дэспатызма, то рэспубліканец Верына — бескарысны змагар за грамадскі дабрабыт.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
У прадмове да п'есы Шылер пералічвае гістарычныя крыніцы, якімі ён карыстаўся:
- «Змова графа Жана Луі Фіеска» (фр. La Conjuration du comte de Fiesque, 1639) Жана-Франсуа дэ Гондзі
- «Гісторыі валадарыння імператара Карла V» (англ. The history of the reign of Charles V) Уільяма Робертсана ў нямецкім перакладзе 1779 года
- «Падрабязныя гісторыка-палітычныя ведамасці аб рэспубліке Генуі» Габерліна
Фактычны матэрыял аб змове і змоўшчыках Шылер чарпаў з кнігі англійскага гісторыка-асветніка Уільяма Робертсана.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Змова Фіеска ў Генуі